Кс. Ламбардзі: трэба казаць аб укладзе Касцёла ў барацьбу з сексуальнымі злачынствамі
Кс. Фэдэрыко Ламбардзі,
кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё, звярнуў увагу
на важнасць сімпозіўма, прысвечанага ўкладу Касцёла ў абарону дзяцей і моладзі ад
сексуальных злычынстваў. Форум пройдзе ў Рыме 6-9 лютага. Яго арганізатарам з’яўляецца
Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт. Кс. Ламбардзі адзначыў, што гэта праблема на працягу
апошніх гадоў вельмі турбуе Касцёл. “Зараз узнікла патрэба размаўляць аб ёй у шырокай
перспектыве. Таму ў форуме прымуць удзел члены біскупскіх канферэнцый з усяго свету,
прадстаўнікі розных рэлігійных і грамадскіх арганізацый, супрацоўнікі Рымскай курыі”,
- падкрэсліў італьянскі іезуіт. Ён адзначыў, што прысутнасць вялікай колькасці ўдзельнікаў
дазволіць прааналізаваць праблему з розных бакоў: душпастырскага, псіхалагічнага,
юрыдычнага і інш.
Акрамя таго, кс. Ламбардзі падкрэсліў, што, каб выправіць
крыўду і боль, нанесеныя ахвярам сексуальных злачынстваў, неабходна адкрытасць, справядлівасць
і прымірэнне. “Адной з мэтаў форума з’яўляецца спрыянне ўстанаўленню трывалых кантактаў
і пастаннага абмену вопытам паміж удзельнікамі мерапрыемства. Такім чынам, пасля заканчэння
сімпозіўма, павінна пачацца рэалізацыя тых прынцыпаў, аб якіх на ім будзе ісці размова”,
- звярнуў увагу кс. Ламбардзі.