2012-02-04 18:08:43

Кардынал Кох: мы павінны інтэнсіўна вырашыць пытанні адносін паміж Касцёлам і дзяржавай у Беларусі


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, даў ітэрв’ю нашаму радыё, у якім распавёў пра свой візіт у Беларусь 12-16 лістапада. Нагодай для паездкі стала каталіцка-праваслаўная канферэнцыя.

“Я думаю, гэта вельмі разумная ініцыятыва – перш за ўсё таму, што яна мела экуменчны характар. - сказаў іерарх - У мяне склалася ўражанне, што экуменічныя адносіны вельмі станоўчыя і вельмі глыбокія. Гэта, вядома, вялікая заслуга праваслаўнага Мітрапаліта Філарэта, які вельмі адкрыты чалавек і вельмі шмат зрабіў для экуменізма”.

Кардынал Кох выказаў сваё меркаванне аб магчымасці сустрэчы Папы і Патрыярха. “Я меў уражанне, што Патрыярх станоўча ставіцца да такіх сустрэч, і што сітуацыя ў апошнія гады значна палепшылася. Патрыярх сказаў, аднак, што сёння нельга казаць пра дату такой сустрэчы, бо такая сустрэча павінна быць добра падрыхтавана”.

Старшыня Папскай рады, паведаміў, што ініцыятыва сустрэчы з Прэзідэнтам Лукашэнка паходзіла ад кіраўніка дзяржавы. “Гэта ён хацеў сустрэцца і выказаць, што для яго добрыя адносіны Цэркваў – каталіцкай і праваслаўнай, экуменізм, з’яўляюцца сур’ёзным клопатам, і што ён хацеў бы, каб гэтыя кантакты паглыбляліся”, - сказаў Кардынал Кох. Па словах ватыканскага іерарха, Прэзідэнт Лукашэнка выказаў спадзяванне на дадатковую дапамогу Ватыкана. “Зараз, вядома, існуе ўзаемная сітуацыя, і мы павінны вельмі інтэнсіўна вырашыць пытанні, якія датычаць адносін паміж Касцёлам і дзяржавай у Беларусі. Але, на маю думку, у першую чаргу, гэта пытанне стаіць перад каталіцкімі біскупамі тут, у гэтай краіне”, - сказаў нашаму радыё Кардынал Кох, падсумоўваючы свой візіт у Беларусь.








All the contents on this site are copyrighted ©.