2012-02-04 18:05:48

Біскуп Дзям’янка: адукаванасць чалавека павышае яго адказнасць


RealAudioMP3 18 мая ў Рыме скончыла сваю працу пасяджэнне Папскай рады “Iustitia et pax”. У яе працах прымаў удзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Ён распавёў у інтэрв’ю нашай праграме аб асаблівасцях сёлетняга пасяджэння.

Ваша Эксцэленцыя, сёння Папскай радай “Iustitia et pax” быў апублікаваны дакумент, у якім раскрываецца тэма наступнага Сусветнага дня міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2012 г. Яна непасрэдна связана з моладзю. Папская рада “Iustitia et pax” ставіць акцэнт на моладзь, на дзейнасць моладзі ў спрыянні міру і справядлівасці ў свеце. Скажыце калі ласка, чаму менавіта моладзь можа адыграць у гэтым працэсе важную ролю?

Калі мы гаворым пра працу Папскай рады “Iustitia et pax”, сапраўды яна паклікана дапамагчы чалавецтву ў мірным суіснаванні ў розных рэгіёнах свету і гэта было бачна падчас выступленняў удзельнікаў спаткання. Трэба адзначыць, што найбольш дзейсныя і актыўныя вернікі ў розных рэгіёнах, гэта менавіта маладыя людзі.

Але, калі казаць аб сустрэчы, у якой я прымаў удзел – яна была прысвечана 50-годдзю энцыклікі “Mater et Magistra” (“Маці і настаўніца”), якая была выдадзена папам Янам ХХІІІ у 1961 г. Нажаль, у нашай краіне на той час існавала сітуацыя, у якой пасланне Святога Айца, якое было скіравана не толькі да католікаў, не мела магчымасці дайсці да людзей. У ёй закраналіся пытанні існавання чалавецтва на планеце, суіснавання людзей, адказнасці за экалогію. Калі б ў той час жыхары ўсіх кантынентаў сур’ёзна паразважалі над тымі ўказаннямі, што змешчаны ў энцыкліцы, напэўна сёння атрымалася б пазбегнуць многіх трагедый. Напрыклад такой, як выбух на Чарнобыльскай АЭС. Бо ў энцыкліцы было шмат заўваг адносна экалогіі – як адносіцца да прыроды, каб яна, як мага даўжэй служыла чалавеку.

Эксцэленцыя, сёння пытанне міру і супакою, гэта вельмі вялікая праблема. Гэта не толькі праблема адсутнасці вайны. У кантэксце Беларусі, Каталіцкага Касцёла ў Беларусі – якім чынам мы можам паспрыяць, каб сённяшні свет жыў у супакоі і быў больш справядлівым.

Многія падчас пасяджэння звярталі ўвагу на тое, што ў сучасным свеце адукацыя павінна быць даступна для ўсіх людзей. Адукаванасць чалавека павышае яго адказнасць. Адказнасць за іншага, адказнасць за асяродзе, у якім ён жыве. Калі казаць пра мірнае суіснаванне – былі ўзняты пытанні звязаныя з грашыма. Была падкрэслена адказнасць тых, хто мае вялікія грашовыя сродкі, якія на самой справе належаць не толькі ім. Абавязак такіх людзей – дзяліцца з бяднейшымі. Даць ім адпаведны старт, каб яны, ў гэтам свеце, таксама адчувалі сябе добра.

Ваша Эксцэленцыя, дзякуй за інтэрв’ю і за тое, што Вы былі госцем у нашай студыі. Жадаем поспехаў на душпастырскай ніве і ніве пашырэння і спрыяння супакою.








All the contents on this site are copyrighted ©.