Брацтва св. Пія X гаворыць “не” прапанове Апостальскай Сталіцы
Кіраўнік Брацтва св.
Пія X або лефэўрыстаў Бернар Фелле адхіліў прапанову Апостальскай Сталіцы вярнуцца
ва ўлонне Каталіцкага Касцёла. Брацтва вымушана сказаць “не”, паведаміў Фелле падчас
свайго выступлення ў семінарыі горада Вайнона ў ЗША. Змест выступлення апублікаваны
на інтэрнэт-старонцы навучальнай установы. Святы Пасад не бачыць праблем арганізацыйнага
ці літургічнага парадку ў дзейнасці Брацтва св. Пія X, але застаюцца пытанні веравучэння.
Папская камісія “Eccelsia Dei”, якая адказвае за дыялог з лефэўрыстамі, лічыць неабходным
прыняць і прызнаць з боку Брацтва дакументы ІІ Ватыканскага Сабору – асабліва адносна
экуменізму, веры і рэлігійнай свабоды. Фелле лічыць гэта немагчымым. Паводле яго меракавання,
таксама Катэхізіс 1992 г. не сумяшчальны ў сваім змесце з фактычнай традыцыяй Касцёла.
24-27 студзеня на пленарным пасяджэнні Кангрэгацыі Веравучэння ішла размова пра
стан дыялогу с лефэўрыстамі. На ім быў прадстаўлены другі адказ Брацтва на “дактрынальную
прэамбулу” ад 14 верасня 2011 г. У ёй ватыканская дыкастэрыя сфармулавала некаторыя
прынцыпы магчымага аб’яднання. Адказ лефэўрыстаў надыйшоў у Ватыкан у снежні 2011
г.