2012-02-03 14:06:18

Святы Айцец памоліцца разам з будучымі кардыналамі


З нагоды маючай адбыцца 18 лютага кансісторыі, падчас якой Бэнэдыкт XVI уручыць кардынальскія берэты 22 іерархам Касцёла, Папа запрасіў членаў Кардынальскай калегіі, а таксама будучых кардыналаў на супольную малітву нешпараў. Яна адбудзецца 17 лютага ў 10.00 і 17.00. “Абвяшчэнне Евангелля сёння, паміж “mission ad gentes” і новай евангелізацыяй”, - так гучыць тэма над якой будуць разважаць іерархі. З уступным словам да прысутных на малітве звернецца будучы кардынал арцыбіскуп Нью-Ёркскі Цімаці Долан. Акрамя таго, арцыбіскуп Рыно Фізікелла, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі прадставіць спецыяльнае паведамленне прысвечанае Году веры. Заля Друку Апостальскай Сталіцы паведамляе таксама, што на цэрымоніі уручэння кардынальскіх берэтаў, з-за праблем са здароўем не будзе прысутнічаць кс. Карл Юзэф Бэккер. “Цэрымонія надання кардынальскай годнасці гэтаму іезуіту адбудзецца прыватна і ў іншы дзень” – гаворыцца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.