2012-02-03 13:57:04

Кардынал Тарксан: духоўныя каштоўнасці з’яўляюцца асновай развіцця грамадства


1-8 лютага ў Індыі праходзіць пасяджэнне Канферэнцыі Біскупаў гэтай краіны, у якім прымае удзел кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax”. Дэвіз сустрэчы і асноўная тэма аб якой разважаюць іерархі: “Роля Касцёла ў будаванні лепшай будучыні для Індыі”. Кардынал Тарксан звяртаючыся да індыйскіх біскупаў, звярнуў увагу на неабходнасць пашырэння павагі да духоўных каштоўнасцяў у грамадстве, што будзе з’яўляцца укладам Касцёла ў раўнаважаннае і больш чалавечае развіццё краіны. “Хоць Індыя стала чацьвёртай эканамічнай сілай у свеце, аднак яшчэ неабходна палепшыць узровень чалавечага развіцця”, - сказаў кардынал.

Ён нагадаў, што паводле статыстычных дадзеных, толькі 25% насельніцтва Індыі карыстаюццамі выгадамі свабоднай эканомікі. “Аднак 75% насельніцтва ўсё яшчэ жыве на даход меньш чым у 2 долары ў дзень. Таму ў краіне існуе незадаволенасць тым, што ўлады не гарантуюць роўнасці і справядлівасці”, - сказаў старшыня Папскай рады.

У сувязі з гэтым кардынал Тарксан адзначыў, што Касцёл павінен падтрымліваць духоўнае развіццё грамадства. На яго думку духоўныя хваробы з’яўляюцца крыніцай матэрыяльнай і сацыяльнай несправядлівасці. Кардынал Тарксан заклікаў Касцёл у Індыі, “несці ў грамадства дар Евангелля, каб пабудаваць у ім Божае Валадарства”.








All the contents on this site are copyrighted ©.