2012-02-03 11:25:42

ЗША: біскупы супрацьстаяць спробам легалізацыі аднаполых саюзаў


Каталіцкія біскупы ЗША выказалі сваю заклапочанасць з прычыны дыскусій аб легалізацыі ў краіне аднаполых саюзаў. Гаворка ідзе, аб ініцыятывах, якія пачаліся ў штаце Мэрылэнд, Вашынгтон і Нью Джэрсі. На сённяшні дзень у ЗША аднаполыя саюзы забаронены ў 27 штатах. Біскуп Эллен Расэл, старшыня Канферэнцыі Біскупаў штата Мэрыленд падкрэсліў, што прыняцце новых законаў ініцыявана невялікай групай людзей. Іерарх адзначыў, “знішчаючы сувязь, якая існуе паміж сужэнствам і бацькоўства, узнікае вялікая пагроза адзінству самой сям’і”. Паводле іерарха непрызнанне аднаполых саюзаў сужэнствам, не з’яўляецца дыскрымінацыяй, бо ў краіне існуюць законы, якія гарантуюць падтрымку людзям з гомасексуальнай арыентацыяй.

Мітрапаліт Балтіморскі арцыбіскуп Эдвін О’Браен, у сваю чаргу назваў “пагардай” паўторны перагляд законапраекта аб прызнанні аднаполых саюзаў у бліжэйшы час, пасля таго як у 2011 г. яны ўжо былі прызнаны незаконнымі. Іерарх адзначыў, што арганізацыі, якія супрацьстаяць прыняццю новага закона, гатовыя спрыяць пачатку рэферэндыма, у выпадку пазітыўнага рашэння ўладаў.

Губернатар штата Нью Джэрсі, Крыс Крысці, таксама выказаўся негатыўна, адносна легалізацыі аднаполых саюзаў. “Інстытут сужэнства гэта вельмі важная рэч для таго, каб яе можна было абмяркоўваць нібыта “футбольны мяч” на палітычным узроўні”, - адзначыў Крысці.

Нарэшце, у штаце Вашынгтон, Сенат ужо прагаласаваў пазітыўна за легалізацыю аднаполых саюзаў. У адказ біскупская Канферэнцыя штата апублікавала спецыяльны ліст у якім падкрэсліваецца, што “стабільнасць грамадства залежыць ад стабільнасці сям’і, у якой мужчына і жанчына даюць пачатак і клапоцяцца аб новым жыцці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.