2012-02-02 18:18:51

Святы Айцец да кансэкраваных асоб: няхай Год веры садзейнічае новай евангелізацыі


RealAudioMP3 2 лютага, у свята Ахвяравання Пана і Сусветны дзень кансэкраванага жыця, Бэнэдыкт ХVI узначаліў урачыстыя нешпары ў базыліцы св. Пятра. У гаміліі Папа нагадаў, што дзень, прысвечаны святасці і каштоўнасці манаскага жыцця, устанавіў бл. Ян Павел ІІ ў 1997 г. “Мы цэнім сведчанне тых, хто вырашыў ісці за Хрыстом, практыкуючы евангельскія запаведзі ў сваім жыцці, спрыяючы разуменню і павазе да кансэкраванага жыцця ўнутры Божага Народу”, - сказаў Папа. Пантыфік адзначыў, што Дзень кансэкраванага жыця з’яўляецца для законнікаў і законніц каштоўнай магчымасцю аднавіць свае шлюбы і ажывіць пачуцці, якія сталі прычынай ахвяравання сябе Пану. Святы Айцец падкрэсліў, што з нагоды 50-годзя адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабору, у кастрычніку пачнецца Год веры. “У Год веры, вы, хто прыняў заклік ісці за Хрыстом праз ажыццяўленне евангельскіх запаведзяў, пакліканы яшчэ больш паглыбіць свае адносіны з Богам. Евангельскія запаведзі прыняты вамі як правіла жыцця, умацоўваюць веру, надзею і любоў, якія аб’ядноўваюць вас з Богам”, - сказаў Пантыфік і адзначыў, што гэта глыбокая блізасць з Панам павінна быць прыярытэтам і вызначальнікам іх жыцця.

“Няхай гэты Год веры стане для ўсіх кансэкраваных асоб годам аднаўлення і вернасці, каб усе вы з энтузіязмам садзейнічалі новай евангелізацыі”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI, звяртаючыся да касэкраваных асоб, сабраных у ватыканскай базыліцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.