2012-02-02 12:35:34

Апостальская Сталіца праводзіць візітацыю Трнаўскай архідыяцэзіі


Апостальская Сталіца праводзіць візітацыю ў Трнаўскай архідыяцэзіі ў Славакіі. Яе прадметам з’яўляецца вывучэнне “парушэнняў кананічнага права” і “персанальная палітыка”, адзначаецца ў заяве на афіцыйнай старонцы змешчанай на поўнач ад Братыславы архідыяцэзіі. Візітацыю ад імя Кангрэгацыі па справах Духавенства праводзіць біскуп Ян Баксант, Ардынарый чэшскай дыяцэзіі Літомерыцэ. Праблема датычыць святарскіх пасвячэнняў для кандыдатаў, якія не мелі рэкамендацыі ад дыяцэзіяльнага біскупа або настаяцеля манаскай кангрэгацыі. На пачатку свайго кіраўніцтва Трнаўскай архідыяцэзііяй цяперашні яе арцыбіскуп Роберт Бэзак затрымаў пасвячэнні для такіх асоб. Таксама пасля свайго ўступлення на пасаду ў 2009 г. – калі Братыслаўска-Трнаўская архідыяцэзія была падзелена на дзве архідыяцэзіі, Братыслаўскую і Трнаўскую – іерарх загадаў правесці дбайны аналіз фінансаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.