2012-02-01 17:26:39

“Веру, ведаю, разумею”. Меч духоўны, якім ёсць слова Божае


Мы працягваем разважаць аб нашым духоўным жыцці, у чым нам дапамагаюць катэхезы падрыхтаваныя спецыяльна для нашага радыё італьянскім святаром, біблістам і вядомым катэхетам кс. Фабіо Росіні. Нагадаю, што тэмай нашых апошніх размоў з’яўляецца так званая “зброя святла”, аб якой кажа апостал Павел на старонках свайго паслання да Эфесцаў. Што такое “зброя святла”? Гэта духоўныя прылады, неабходныя для змагання з сіламі цемры, якія атакуюць нашы сэрцы. Праводзячы аналогію з сапраўднай бітвай апостал акрэслівае такія духоўныя прылады праводзячы паралель з неабходнымі кожнаму войну атрыбутамі. Мы ўжо размаўлялі аб пасе, панцыры, сандалях, шлеме. Сёння наша размова пойдзе аб мячы. Апостал Павел кажа: “Вазьміце меч духоўны, якім ёсць слова Божае”.

Паважаныя сябры, напачатку нашага разважання прапаную раздзяліць гэты сказ на дзве часткі: меч духоўны і слова Божае. Якая сувязь існуе паміж гэтымі двума аб’ектамі?

Мы часта гаворым, што слова можа быць вострым, слова можа забіваць і г.д.
Давайце паспрабуем уявіць сабе рымскі меч: такі меч, па-лацінску ён называўся “gladius”, быў даволі кароткім, каля 50-60 см. Гэта значыць, што ён прызначаўся для блізкага бою – цела да цела. Акрамя таго, меч з’яўляецца, сярод тых прылад аб якіх мы размаўлялі ў мінулых праграмах, адзінай прыладай неабходнай для нападзення, усе астатнія – гэта атрыбуты неабходныя для абароны. Калі мы гаворым аб нападзенні мы маем на ўвазе пэўную ініцыятыву, нападаючы мы ствараем сітуацыю, а не імкнемся выйсці з яе.

Іншы элемент, аб якім кажа апостал Павел – гэта Слова Божае. Цікава, што святы ў гэтай фразе не выкарыстоўвае тэрмін logos – што азначае слова ў шырокім смысле, але тэрмін rema – што значыць вельмі канкрэтнае слова, якое мае дакладны, адназначны сэнс.

Вяртаючыся да разважання аб мячы, важна адзначыць, што апостал Павел называе яго “мячом духоўным” – мячом створаным Духам і натуральна, які мы атрымліваем ад Духа. Такім чынам, абагульняючы тое, што было сказана вышэй, можа адзначыць, што гаворка ідзе аб канкрэтным Божым Слове, якое можна атрымаць ад Святога Духа і якое можа дзейнічаць як меч.

Працягенем нашае разважанне. Акрамя таго, сімволіка мяча была звязана з уладай. Св. Бэрнард казаў, аб двух мячах, якія сімвалізуюць уладу зямную і ўладу духоўную. Таксама меч, мае свае функцыі: ён разразае, пранікае, з’яўляецца перш за ўсё зброяй, якой можна параніць ці забіць чалавека.

Меч нясе ў сабе ідэю вайны: часта гаворыцца - абнажыць меч. Ці наадварот схаць мець – спыніць вайну. Хрыстус казаў да Пятра ў Гефсіманскім садзе: схавай меч у ножны. Гэта значыць спыні вайну, супраціўленне. Але ў нашым выпадку св. Павел заклікае да змагання, толькі, нагадаю, што не са стварэннямі з цела і крыві, але са злымі, цёмнымі духамі.

Такім чынам меч можа мець асацыяцыі як з гвалтам так і з абаронай, як з вайной так і з мірам, як з разбурэннем так і са згодай. Меч накіраваны на іншага азначае вайну, меч апушчаны данізу адзначае мір. Тут нам важна зразумець, што прылада, якой можна забіваць, можа таксама выкарыстоўвацца ў пазітыўных мэтах. Што ж гэта за пазітыўная мэта, якую можа выконваць духоўны меч, якім ёсць Слова Божае?








All the contents on this site are copyrighted ©.