“Веру, ведаю, разумею”. Маліцеся пры кожнай нагодзе
У нашай сённяшняй праграме мы закончым серыю разважанняў аб “зброі святла”, падрыхтаваную
спецыяльна для нашага радыё вядомым італьянскім святаром, катэхетам і біблістам кс.
Фабіо Росіні. Нагадаю, што гаворка ідзе аб духоўных прыладах, неабходных кожнаму хрысціяніну
для глыбокага духоўнага жыцця і эфектыўнай барацьбы з сіламі цемры, якія пастанна
атакуюць нашы сэрцы. Аб гэтай незвычайнай “зброі” кажа св. Павел на старонках 6 раздзелу
Паслання да Эфесцаў.
Сёння мы паразважаем аб апошніх словах апостала ў гэтым
фрагменце. Св. Павел кажа: “Ва ўсялякай малітве і просьбе маліцеся ў Духу пры кожнай
нагодзе. А дзеля гэтага дбайце з усёй стараннасцю і маліцеся за ўсіх святых і за мяне”.
Ітак. Што мы бачым? Перш за ўсё тое, што шмат разоў паўтараецца заклік да малітвы.
Акрамя таго, апостал падкрэслівае, што маліцца неабходна “малітвай і просьбай”. Давайце
паспрабуем паразважаць над гэтымі словамі.
Слова “малітва” ўключае ў сябе перш
за ўсё зварот да кагосці. Яно скіроўвае думаць аб тым, што існуе нехта, каго можна
прасіць. Канешне, часцей за ўсё слова малітва ўжываецца ў адносінах да Бога.
Іншым
элементам гэтага сказу з’яўляецца слова “просьба”, якое нам паказвае, што той, хто
звяртаецца мае пэўную патрэбу – мы часта гаворым: “маю да вас адну просьбу”.
Абагульняючы,
можна сказаць, што гаворка ідзе аб тым, каб звяртацца да таго, хто можа дапамагчы
ў патрэбе. Увага! Сам па сабе такі зварот азначае тое, што мы ведаем, хто нам можа
дапамагчы і ведаем да каго звяртаемся. Што такое малітва без няведання адрасата? Гэта
сляпая малітва, якая, нажаль вельмі распаўсюджаная ў сучаснай культуры. Гэта малітва
сама ў сабе або малітва без Бога. Такая малітва ажыццяўляецца навобмацак. У хрысціянскай
малітве, мы павінны адчуваць Бога, мець асаблівую інтуіцыю, уваходзіць з ім у адносіны.
Размаўляць з Тым, Каго ведаем. Малітва да Бога азначае таксама давер, блізкае знаёмства
з Тым, да каго звяртаюся.
У другім сказе апостал Павел кажа “дбайце з усёй
стараннасцю”. Слова “дбаць” азначае клапаціцца, прыкладаць намаганні. У грэцкай мове
яно гучала як “агропрэо” – “зямля” і “сон”. Дбайны чалавек у старажытнагрэцкай культуры,
гэта той, хто “спіць на полі”, хто праводзіць шмат часу, клапоцячыся аб добрым ураджаі
ці бяспецы статку. Такія паралелі нагадваюць нам, што неабходна пастанна чуваць і
клапаціцца аб тым, каб і наша жыццё было прыгожым і плённым.
Іншае слова “старанасць”.
Яно звязана з вернасцю і сталасцю. Старанны чалавек – гэта той, які даводзіць справу
да канца, нават негледзячы на існуючыя перашкоды і цяжкасці. Само слова “старанасць”
ужо уключае ў сябе тое, што цяжкасці ўзнікаюць, але гэта здольнасць дапамагае іх пераадолець.
Ітак,
апостал Павел нас заклікае быць вернымі ў малітве. Маліцца нягледзячы на цяжкасці
і перашкоды, а таксама маліцца ў кожнай сітуацыі. Часта мы молімся час ад часу, тады,
калі для гэтага ўзнікае пэўная патрэба. Гэта таксама важна, але апостал падкрэслівае
іншы аспект: маліцца пастанна. Маліцца, размаўляючы і звяртаючыся да Бога кожны дзень,
як да Айца. Як будзе адчуваць сябе бацька, калі яго дзіця з ім не размаўляе? Як будзе
адчуваць сябе бацька калі дзіця не імкнецца мець кантактаў з ім, а звяртаецца толькі
ў час патрэбы?
Акрамя таго, не звяртаючыся пастаянна да Бога, мы забіваем сваю
веру, бо цешымся сваёй самадастатковасцю. Думаем, што ў адных сітуацыях мы маем патрэбу
ў Богу, а ў іншых не.
Такім чынам, вельмі важна маліцца заўсёды, у кожнай сітуацыі.
Калі прачынаемся, і знаходзімся ў сітуацыі, у якой нам нічога не пагражае, малітва
павінна быць адной з першых справаў, бо на працягу дня нас чакаюць шматлікія сітуацыі
рознага характару, часам вельмі неспадзяваныя і складаныя. Да іх трэба быць падрыхтаваным.
Неабходна стаць перад самім сабой і перад Богам і убачыць, што без Яго мы не можам
нічога, а нашы намаганні без малітвы не прынясуць плёнаў.
Нарэшце апостал Павел
заклікае “маліцца за ўсіх святых і за яго самаго”. Маліцца за святых, азначае маліцца
за ўсіх хрысціян, за нашых братоў і сяброў. Акрамя таго, св. Павел просіць аб малітве
за сябе самаго. Сам св. Павел, апостал народаў просіць за яго маліцца. Што казаць
пра нас у такім выпадку?