“L’Osservatore Romano”: кіно – эфектыўны інструмент выхавання
Сённяшняя “L’Osservatore Romano” змяшчае артыкул аб ролі кіно, як эфектыўнай прылады
ў выхаванні. Аўтар артыкула Энрыко даль Коволо адзначае, што мы жывём у глабалізаваным
свеце, у якім СМІ усё больш і больш уваходзяць у жыццё чалавека. “Адукацыйны крызіс,
які закрануў нас, бярэ свой пачатак у моцным уплыве новых СМІ на лад жыцця”, - падкрэслівае
аўтар артыкула.
Даль Коволо адзначае, што ў кантэксце радыкальных пазнавальных,
культурных і антрапалагічных змен, кіно мае ў сабе пантэнцыял адлюстроўваць рэчаіснасць
найбольш дакладна і адэкватна. “Кіно мае вялікую сілу, здольнасць дакументаваць рэальнасць,
якую прадстаўляе”, - адзначае аўтар і дадае, што змест фільма, так як і мастацкага
твору, падкрэслівае духоўнае вымярэнне часу, у якім быў створаны. Паводле Энрыко даль
Коволо, праз словы, выявы і музыку фільм стварае вакол сябе прастору “Агоры” і з’яўляецца
прыладай выхавання.
Беручы пад увагу тры галіны адукацыі, аб якіх гаворыць
Бэнэдыкт ХVI: сям’ю, школу і парафію – кіно з’яўляецца сапраўды каштоўнай прыладай
ў руках тых, хто пакліканы да творчай дзейнасці ў свеце СМІ, заключае аўтар артыкула
ў сённяшняй “L’Osservatore Romano”.