2012-02-01 17:06:55

Індыя: Касцёл хоча спрыяць развіццю краіны


RealAudioMP3 1 лютага Канферэнцыя Біскупаў Індыі пачала сваю генеральную асамблею, працы якой праходзяць пад дэвізам: “Роля Касцёла ў пабудове лепшай будучыні Індыі”. Арцыбіскуп Мумбая кардынал Освальд Грацыяс, старшыня епіскапата Індыі, распавёў, што біскупы абмяркуюць уклад Касцёла ў развіццё краіны, асабліва ў сферы адукацыі. Іерарх нагадаў, што 150 гадоў таму ў Індыі былі адчынены першыя каталіцкія школы і каледжы. “Асновай каталіцкай адукацыі з’яўляецца павага да ўсіх людзей, даючы ім роўныя магчымасці развіцця”, - сказаў арцыбіскуп Мумбая. Ён падкрэсліў, што “у сектары аховы здароўя Касцёл садзейнічаў увядзенню сучасных медыцынскіх тэхналогій, асабліва ў сельскай мясцовасці, у грамадскім сектары спрыяў сацыяльнай справядлівасці”.

Іерарх звярнуў увагу на праблемы Індыі: злачыннасць, насілле на этнічнай глебе, карупцыю сярод палітыкаў, няроўны доступ да адукацыі і сферы аховы здароўя, узрост бесспрацоўя і прорву паміж беднымі і багатымі. Хоць католікі складаюць толькі 2,3% насельніцтва краіны, Касцёл заяўляе аб сваё актыўнай пазіцыі ў вырашэнні дадзеных праблем.








All the contents on this site are copyrighted ©.