2012-02-01 15:31:55

Улады Саудаўскай Аравіі хочуць выдаліць з краіны 35 эфіопскіх хрысціян


Улады Саудаўскай Аравіі плануюць выслаць з краіны 35 эфіопскіх хрысціян, якія былі арыштаваны падчас паліцэйскага набегу на дом у Джыдзе, дзе хрысціяне сабраліся на супольную малітву, паведамляе “ВВС”. Яны былі абвінавачаны ў “незаконным змешванні” – гэты тэрмін ужываецца для назвы забароненых у Саудаўскай Аравіі грамадскіх сустрэч, у якіх удзельнічаюць як мужчыны, так і жанчыны. Малітоўныя сустрэчы, якія праводзяцца хрысціянамі ў прыватных дамах, звычайна не падпадаюць пад дзеянне забароны на “змешванне”. Акрамя таго, саудаўскія ўлады, якія забараняюць любое публічнае адпраўленне культу для ўсіх рэлігій, акрамя ісламу, нядаўна паабяцалі не ўмешвацца ў неісламскія рэлігійныя сходы, якія праводзяцца канфідэнцыйна замежнікамі, што жывуць у Саудаўскай Аравіі. Тым не менш, для эфіопскіх хрысціян было зроблена выключэнне.

Праваабарончая арганізацыя “Human Rights Watch” распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што эфіопы-хрысціяне, якія знаходзяцца ў зняволенні, падвяргаюцца ў турме насюллю і абразам з боку наглядчыкаў. Жанчын падвергнулі зневажальнаму асабістаму дагляду, да мужчын была прыменена фізічная сіла.







All the contents on this site are copyrighted ©.