2012-01-31 16:00:00

Індыя: забойцы хрысціян навяртаюцца на хрысціянства


RealAudioMP3 У індыйскім штаце Арыса, дзе 4 гады таму індуістамі было забіта больш за 100 хрысціян, здзейснена нападаў на каля 300 касцёлаў і больш за 6 тыс. дамоў, сёння былыя забойцы навяртаюцца на хрысціянскую веру. Яны просяць хросту і кожны тыдзень прымаюць удзел у св. Імшах. Карцік Бэхра, які падчас пагромаў захоўваў асабістыя рэчы хрысціян, дзякуючы сведчанню апошніх, сам вырашыў стаць хрысціянінам разам з усёй сям’ёй. Ён паведаміў, што многія з тых, хто прымаў удзел у пагромах, цяпер рэгулярна прыходзяць у касцёл.

Хрысціяне ў Арыса пасля крывавых пераследаў сталі яшчэ больш руплівымі ў вызнаванні сваёй веры. І хоць ім ўсё яшчэ пагражае смерць, яны ўдзельнічаюць у набажэнствах. Такое стаўленне моцна ўздзейнічае на экстрэмістаў, якія зараз просяць прабачэння за здзейсненыя злачынствы. Кс. Прадхан, былы рэктар семінарыі ў Баллігуда, каментуючы гэтыя шматлікія і незвычайныя навяртанні, нагадвае словы Тэртуліяна: “кроў мучанікаў – гэта насенне вызнаўцаў Хрыста”.








All the contents on this site are copyrighted ©.