2012-01-31 14:54:50

Францыя: першая нацыянальная сустрэча студэнтаў хрысціян


4-5 лютага ў французскім Рэне адбудзецца першая нацыянальная сустрэча студэнтаў, арганізаваная Цэнтрам універсітэтскага душпастырства і Хрысціянскай студэнцкай асацыяцыяй, сумесна з Рэнскай дыяцэзяй. Праца над падрыхтоўкай мерапрыемства, якое называецца “Ecclesia Campus” праходзілася на працягу трох гадоў. Чакаецца, што ў ім прымуць удзел каля 2,5 тыс. студэнтаў з 85 французскіх гарадоў. Тэма форума: “Касцёл адзіны і розны на службе грамадству”. У яго праграме прадугледжаны 35 тэматычных круглых сталоў, 7 вялікіх канферэнцый, моманты святкавання і малітвы. Акрамя таго студэнты будуць мець магчымасць сустрэцца і паразмаўляць з кардыналам Філіпам Барбарэнам, Прымасам Францыі, братам Алоізам з Супольнасці ў Тэзэ, а таксама вядомымі французскімі эканамістамі, палітыкамі і грамадскімі дзеячамі. Удзельнікі форуму абмяркуюць з гасцямі важныя сацыяльныя і культурныя праблемы.








All the contents on this site are copyrighted ©.