2012-01-31 15:17:36

У Кітаі арыштавана 5 святароў


У Кітаі былі арыштаваныя пяць святароў “падпольнага” Каталіцкага Касцёла. Паліцыя схапіла іх 30 студзеня ў Эрэнхот ля мяжы з Манголіяй, без тлумачэння прычын, паведамляе “Ucanews” са спасылкай на крыніцу ў мясцовым Касцёле. Сярод арыштаваных кіраўнік дыяцэзіі Суйюань Джозэф Чжанг і рэктар семінарыі Джозэф Бан. Падчас сустрэчы, якая праходзіла ў доме аднаго з парафіянаў, уварваліся каля 30 паліцэйскіх і дзяржаўных чыноўнікаў і арыштавалі святароў. Неназваная крыніца апісвае інцыдэнт як “вельмі незвычайны”. У дыяцэзіі Суйюань за апошнія гады былі арыштаваны 30 святароў.

Не прызнаная дзяржавай каталіцкая супольнасць у Суйюань называе сябе дыяцэзіяй, хоць фармальна была скасавана ўладамі ў пачатку 1980-х. Дыяцэзія ахоплівае цэнтральную і паўднёва-заходнюю частку аўтаномнай акругі ўнутры Манголіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.