2012-01-31 13:14:38

План падарожжа Бэнэдыкта XVI у Мексіку і на Кубу


31 студзеня Заля Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала праграму падарожжа Бэнэдыкта XVI у Мексіку і на Кубу, якое пройдзе 23-29 сакавіка. Адзначаецца, што першым горадам, які наведае Святы Айцец стане мексіканскі Леон (Гуанахуата). Тут Пантыфік сустрэнецца з Прэзідэнтам Мексікі, а таксама правядзе сустрэчу з групай дзяцей на плошчы Дэла Паз. У нядзелю, 25 сакавіка, Бэнэдыкт XVI узначаліць св. Імшу, якая пройдзе ў парку 200-годдзя Леона, а вечарам малітву нешпараў, у якой прымуць удзел біскупы Мексікі і краін Лацінскай Амерыкі. Малітва адбудзецца ў катэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі дэлла Люсэ ў Ліоне.

У панядзелак, 26 сакавіка, Папа накіруецца ў Санцьяга дэ Куба, адзін з самых вялікіх гарадоў Кубінскай Рэспублікі. Тут, на гарадской плошчы Антоніо Масэя Святы Айцец узначаліць св. Імшу з нагоды 400-годдзя адшукання скульптуры Панны Марыі з Карыдад дэль Кобрэ, санктуарый якой Папа наведае на наступны дзень. Таксама 27 сакавіка Пантыфік прыбудзе ў сталіцу Кубы Гавану. У мясцовым Палацы Рэвалюцыі Папа сустрэнецца са старшынёй Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі. Бэнэдыкт XVI закончыць дзень супольнай вячэрай з кубінскімі каталіцкімі іерархамі ў будынку Апостальскай нунцыятуры.

28 сакавіка на сталічнай плошчы Рэвалюцыі Святы Айцец узначаліць св. Імшу, а пасля яе заканчэння накіруецца ў Нацыянальны аэрапорт Хасэ Марці, дзе развітаецца з вернікамі і прадстаўнікамі ўладаў, а затым вылеціць у Рым. 29 сакавіка каля 10.00 паводле рымскага часу Пантыфік прыбудзе ў рымскі аэрапорт Чампіно.








All the contents on this site are copyrighted ©.