2012-01-31 16:46:49

ЗША: Абама ўклаў больш рэсурсаў у абарону правоў сексменшасцяў, чым рэлігійнай свабоды


Былы дырэктар Дзярждэпартамента ЗША па праблемах рэлігійнай свабоды ў свеце, выкладчык Джорджтаўнскага ўніверсітэта Томас Фар адзначыў, што вуснае абяцанне абароны рэлігійнай свабоды, зробленае прэзідэнтам краіны Баракам Абамам не было “замацавана дзеяннямі”. “Адміністрацыя прэзідэнта ўклала значна больш энергіі і рэсурсаў у абарону правоў сексуальных меншасцяў, чым рэлігійнай свабоды”, - сказаў Томас Фар у інтэрв’ю агенцтву “СNA”. На яго думку, сённяшняя адміністрацыя прыкладае недастаткова намаганняў для падтрымкі “адной з самых важных знешнепалітычных ініцыятыў, якую пачалі Злучаныя Штаты”.

Томас Фар адзначыў, што адсутнасць рэлігійнай свабоды з’яўляецца “адной з асноўных прычын нестабільнасці дэмакратыі” і “моцным стымулам для выкарыстання рэлігіі для апраўдання тэрарызма”. “Таму спрыяць пашырэнню рэлігійнай свабоды азначае дзенічаць у інтарэсах амерыканскага народа”, - сказаў былы чыноўнік.

Акрамя таго, Томас Фар нагадаў, што праблемы з рэлігійнай свабодай пачаліся ў саміх ЗША. “Напачатку трэба вырашыць праблемы дома. Калі гэтага не адбылося, мы не маем права вырашаць іх у іншых краінах”, - сказаў выкладчык.








All the contents on this site are copyrighted ©.