2012-01-30 14:35:19

Кардынал Таран да французаў : міжрэлігійны дыялог – гэта багацце для грамадства


Кардынал Жан Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, у сваім пасланні да ўдзельнікаў сустрэчы дыяцэзіяльных дэлегатаў Нацыянальнай службы па адносінах з ісламам, якая завяршылася 29 студзеня ў Шэвілі-Ляруа пад Парыжам, выказаў сваю “удзячнасць” і “салідарнасць” з удзельнікамі. У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 50 французскіх дыяцэзій. Размова ішла пра прысутнасць паслядоўнікаў іслама ў Францыі і іх адносіны з католікамі, а таксама ролю СМІ ў гэтым працэсе. Іерарх падкрэсліў, што мэтай такога дыялогу з’яўляецца прагрэс у адносінах і ліквідацыя ўзаемнай прадузятасці, якая часта паслабляе іх якасць.

Ватыканскі іерарх папярэдзіў, што добрыя намеры, успрымаюцца грамадствам часм не адэкватна і таму знаходзяцца пад пагрозай. Гэта прыводзіць да стомленасці і расчаравання. Паводле кардынала Тарана, важна, каб французы зразумелі, што міжрэлігійны дыялог з’яўляецца багаццем для грамадства. “Вернікі, якія з павагай да адрозненняў умеюць слухаць іншых, шанаваць добрае і прыгожае ў іншых, з’яўляюцца прарокамі надзеі і прыкладам таго, як можна жыць разам”, - падкрэсліў кардынал Жан Луі Таран.








All the contents on this site are copyrighted ©.