2012-01-30 15:47:00

ЗША: Абама прыме ўдзел у “Малітоўным сняданку”


1-3 лютага ў Вашынгтоне пройдзе традыцыйны “Малітоўны сняданак”, які ў 60 раз арганізуе група сенатараў і кангрэсменаў ЗША. У сустрэчы прыме удзел Прэзідэнт Барак Абама і прадстаўнікі ўлады краіны. Мэтай форума з’яўляецца “культура салідарнасці” у пошуку агульнага дабра, натхненнем якой з’яўляецца евангелькі ідэал братэрства.

У форуме прыме ўдзел больш за 2 тыс. гасцей з усяго свету. Сальваторэ Мартінэз, кіраўнік руху Аднова ў Святым Духу, адзін з гасцей сустрэчы, адзначыў, што глабалізаваны свет патрабуе сяброўства і братэрства ў замен антыпалітычных настрояў, сацыяльнага недаверу і рэлігійнай нецярпімасці. На яго думку, “Малітоўныя сняданкі” даюць надзею для пабудовы новага і больш справядлівага свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.