2012-01-30 15:10:10

Германія: новая спецыяльнасць “тэалогія і эканоміка”


У германскай сістэме вышэйшай адукацыі з’явілася новая спецыяльнасць “тэалогія і эканоміка”. Эрфурцкі ўніверсітэт адкрывае навучанне па праграме гэтага курса з пачаткам зімовага семестра 2012-13, паведамляе сайт навучальнай установы. Праграма новай спецыяльнасці накіравана на падвойную кваліфікацыю ў галіне тэалогіі і эканомікі. Яна рэалізуецца сумеснымі намаганнямі каталіцкага тэалагічнага і дзяржавазнаўчага факультэтаў універсітэта Эрфурта. Па заканчэнні курса прысвойваецца ступень бакалаўра або магістра. Тыя, хто атрымае ступені ў “тэалогіі і эканомікі” будуць працаваць у хрысціянскіх рэлігійных і грамадскіх арганізацыях і займацца аналізам і распрацоўкай стратэгій і канцэпцый бізнесу на фоне рынкавай эканомікі і грамадскага ладу Германіі. Дыплом магістра дазволіць выконваць адміністрацыйна-кіраўнічыя функцыі ў цэрквах, хрысціянскіх дабрачынных арганізацыях, некамерцыйных структурах.







All the contents on this site are copyrighted ©.