2012-01-30 13:43:46

Аўстрыйская “Caritas” будзе бароцца з дзіцячай беднасцю ва Усходняй Еўропе


Пад лозунгам “Нарэшце бяспечна” аўстрыйская “Caritas” дала старт кампаніі па барацьбе з дзіцячай беднасцю ў краінах Усходняй Еўропы. “У нашых праектах ва Усходняй Еўропе мы арыентуемся ўсё больш і больш на дзяцей”, - заявіў прэзідэнт аўстрыйскай “Caritas” Франц Кюбэрль падчас свайго падарожжа на Украіну. “Caritas” шукае магчымасці дапамогі дзецям, даючы ім шанс нармальнага развіцця.

Агульная колькасць праектаў “Caritas” ва Усходняй Еўропе – 205, у тым ліку 158 для дзяцей. Гэта дапамога дзіцячым дамам і дзіцячым садкам, прафілактычная праца з сем’ямі, падтрымка бездаглядных дзяцей. Акрамя таго, існуюць шматлікія праекты для пажылых і хворых людзей, напрыклад мабільныя медыцынскія паслугі ў надзвычайных сітуацыях.

Ва Усходняй Еўропе ёсць людзі “найбольш уразлівыя”, сказаў дырэктар венскага “Caritas” Міхаэль Ландау, “якія застаюцца ў катастрафічных жыццёвых умовах”: дзеці і людзі сталага ўзросту. Таму важна было “паглядзець менавіта ў іх бок”. Ландау і Кюбэрль знаходзіліся 26-29 студзеня ва Украіне, дзе знаёміліся разам з аўстрыскімі журналістамі з дабрачыннай дзейнасцю мясцовых каталіцкіх структур.







All the contents on this site are copyrighted ©.