2012-01-30 12:55:39

Арцыбіскуп Фізікелла: адзінства Еўропы не без каштоўнасцяў і веры


Арцыбіскуп Рыно Фізікелла, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, бачыць у Еўропе “беспрэцэдэнтны крызіс веры”. Імкнучыся да адзінства Еўропы, не трэба ставіць акцэнт выключна на эканоміцы і фінансах, заявіў ватыканскі іерарх у мінулыя выходныя ў Франкфурцкім кайзерскім палацы. Паводле яго, тыя, хто пакідаюць у баку хрысціянскую веру і этычныя каштоўнасці, шкодзяць праекту еўрапейскага адзінства.

На пачатку св. Імшы ў франкфурцкім катэдральным касцёле біскуп Лімбурга Франц-Петэр Тэбарц ван Эльст заявіў, што мясцовая катэдра з’яўляецца сімвалам прысутнасці веры ў мінулым і сучаснасці. У той жа час біскуп звярнуў увагу на духоўную “бяздомнасць” многіх людзей. Ім Касцёл павінен даць надзею і сілы.

Так званая Імша за Карла, аздобленая лацінскімі спевамі і малітвамі, адпраўляецца з 1332 г. у дзень смерці кайзера Карла Вялікага.







All the contents on this site are copyrighted ©.