Кардынал Тарксан: моладзь з’яўляецца рэсурсам для міра ў Святой Зямлі
“Касцёл заўсёды глядзіць на Святую Зямлю з любоўю і ўвагай”, - адзначыў у сваім пасланні
на Сусветны дзень малітвы аб міры ў Святой Зямлі кардынал Пітэр Тарксан, старшыня
Папскай рады “Iustitia et pax”. Іерарх нагадаў словы Святога Айца аб тым, што “справядлівасць,
разам з праўдай, любоўю і свабодай, з’яўляюцца фундаментальнымі для надзейнага і трывалага
міра ў свеце”. Акрамя таго кардынал Тарксан нагадаў заклік Папы навучаць моладзь справядлівасці
і міру. “Моладзь з’яўляецца і можа быць рэсурсам для міра, калі карыстаецца сваёй
свабодай сумяшчаючы яе з праўдай, дабром і Богам. Толькі сустрэча з Ім дазваляе цалкам
жыць сваім пакліканнем і быць спраўднымі будаўнікамі справядлівасці і міра”, - сказаў
кардынал.
Іерарх адзначыў, што ўклад моладзі ва ўмацаванне згоды ў Святой Зямлі
ўжо быў відавочны праз яе ўдзел у Сусветных днях малітвы, якія праводзіліся на працягу
апошніх трох гадоў у супрацоўніцтве з Іерусалімскім Патрыярхатам і ўсімі людзьмі добрай
волі, якія жывуць у гэтай краіне.