2012-01-28 14:48:46

У Манголіі скасавана смяротнае пакаранне


RealAudioMP3 Апостальскі прэфект Улан-Батара біскуп Вэнчэслао Падзілла выказаў задавальненне тым, што парламент Манголіі скасаваў смяротнае пакаранне. Іерарх адзначыў, што гэта эпахальны крок мангольскага народу ў адносінах да правоў чалавека. “На працягу доўгага часу Прэзідэнт Цахіягійн Элбэгдорж заклікаў да адмены смяротнага пакарання”, - паведаміў іерарх. “Гэта важны крок да павагі асноўных правоў чалавека, асабліва права на жыццё”, - сказаў Апостальскі прэфект Улан-Батара.

Біскуп Падзілла паінфармаваў таксама аб сённяшняй сітуацыі з правамі чалавека ў гэтай былой камуністычнай краіне. Ён паведаміў, што сітуацыя значна палепшылася, а невялікая каталіцкая супольнасць, абвяшчаючы каштоўнасці Евангелля ў Манголіі, садзейнічае захаванню правоў чалавека, асабліва права на жыццё і адукацыю.








All the contents on this site are copyrighted ©.