Сусветная Рада Цэркваў аб прысутнасці хрысцін на Блізкім Усходзе
У ліванскім Антэльясе Сусветная Рада Цэрваў у супрацоўніцтве з Радай Цэркваў Блізкага
Усходу 27-28 студзеня праводзіць хрысціянска-мусульманскую сустрэчу, на тэму: “Прысутнасць
і сведчанне хрысціян у арабскім свеце”. У мерапрыемстве прыняў удзел Генеральны Сакратар
Сусветнай Рады Цэркваў пастар Олаф Твейт, які пацвердзіў важнасць сумеснай дзейнасці
на карысць мірнага суіснавання хрысціян і мусульман у арабскім свеце. “Наша вера мае
свае карані ў гэтым рэгіёне; яна ажыўлялася і ўзбагачалася безупынным сведчаннем мясцовых
Цэркваў, існаванне якіх сягае апостальскіх часоў”, - сказаў пастар Твейт.
Ён
адзначыў, што калі хрысціяне пакінуць гэтыя землі, суіснаванне паміж народамі розных
рэлігій, культур і цывілізацый, як знак любові Бога да ўсяго чалавецтва, будзе ў небяспецы.
Генеральны Сакратар Сусветнай Рады Цэрваў нагадаў аб праблемах, з якімі павінны змагацца
хрысціяне ў арабскім свеце і аб пачуцці небяспекі з-за пастаянных палітычных падзелаў
і канфліктаў. Пастар Твейт выказаў удзячнасць за сумесную працу мусульман і хрысціян
Блізкага Усходу на карысць пабудовы “агульнага дабра, справядлівасці і міру ў гэтым
рэгіёне”.