2012-01-28 12:55:01

Папскі англійскі каледж у Рыме адзначае сваё 650-годдзе


Папскі англійскі каледж у Рыме адзначае сваё 650-годдзе. Ён быў заснаваны ў 1362 г. у выніку рэарганізацыі з дому для пілігрымаў з Ангііі і Уэльсу. У XVI ст. тут размясцілася яшчэ і духоўная семінарыя. “Каледж знаходзіцца ў самым сэрцы Рыма. Гэта цудоўнае месца”, - адзначыў яго віцэ-рэктар кс. Марк Харальд. “Мы лічым, што гэта самы стары ў свеце англійскі інстытут за межамі Англіі”, - патлумачыў ён.

За 650 гадоў каледж наведалі шматлікія ганаровыя госці – ад паэта Джона Мільтана і кардынала Джона Генры Ньюмана да бл. Яна Паўла II у 1979 г. Каледж наведаў таксама Уільям Шэкспір, які затым шмат напісаў аб Італіі ў сваіх п’есах.

У гэтыя выходныя шматлікія выпускнікі вернуцца сюды, каб прыняць удзел у святкаваннях. У тым ліку арцыбіскуп Вестмінстэрскі Вінцэнт Нікалс і кардынал Кормак Мэрфі О’Конар, які быў рэктарам папскай установы ў 1970-я гады.

Сёння ў каледжы пражывае і вучыцца 45 студэнтаў. Большасць паходзіць з Англіі і Уэльса, а чатыры родам са Скандынавіі. Кс. Харальд кажа, што быць семінарыстам у Рыме – гэта “сапраўдны прывілей”, паколькі, дае магчымасць правясці шэсць гадоў у сэрцы Касцёла, развіваючыся інтэлектуальна і духоўна.







All the contents on this site are copyrighted ©.