2012-01-27 13:24:24

Апостальская Сталіца-Ізраіль: прагрэс у вырашэнні фінансавых пытанняў


Заля Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала паведамленне аб выніках пленарнай сесіі друхбаковай Камісіі Апостальскай Сталіцы і Ізраіля, якая прайшла ў Іерусаліме 26 студзеня 2012 г. на тэму эканамічных і падатковых пытанняў. Кіравалі працамі пасяджэння арцыбіскуп Этторэ Балестрэро, падсакратар па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыяту і Дэнні Аялон, віцэ-міністр міжнародных спраў Ізраіля. У цэнтры ўвагі удзельнікаў сустрэчы былі пытанні, якія датычаць юрыдычнага статуса маёмасці Каталіцкага Касцёла ў Ізраілі, а таксама гаспадарчай дзейнасці каталіцкіх супольнасцяў у Святой Зямлі. Ужо на працягу доўгага часу Апостальская Сталіца просіць аб вызваленні ад падаткаў касцёльныя установы. Перамовы на гэту тэму працягваюцца з 2004 г.

Як адзначаецца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы сустрэча прайшла ў “адкрытай, сяброўскай і канструктыўнай атмасферы” і “адзначылася прагрэсам у важных пытаннях”. “Бакі дамовіліся аб будучых кроках па заключэнні пагаднення”, - гаворыцца ў паведамленні Залі Друку і адзначаецца, што наступная пленарная сесія Камісіі пройдзе 11 чэрвеня 2012 г. у Ватыкане.







All the contents on this site are copyrighted ©.