2012-01-26 12:34:21

Сусветны дзень барацьбы з праказай: 228474 выпадкаў захворвання ў свеце


Да актывізацыі барацьбы з праказай заклікае Папскае місійнае таварыства (“Missio”) з нагоды Сусветнага дня барацьбы з праказай, які будзе адзначацца 29 студзеня. “Праказа, у першую чаргу, сацыяльная хвароба. У адносіх да яе яшчэ існуюць неадукаванасць, прадузятасць і забабоны, што прыносіць хворым і іх сем’ям выключанасць і абмежаванні”, - гаворыцца ў паведамленні арганізацыі. У свеце дыягназавана 228474 выпадкаў праказы, што паказвае зніжэнне выпадкаў хваробы на 7%. Супрацоўнікі Папскага місійнага таварыства адзначаюць аднак, што існуе вялікая колькасць хворых, якіх статыстыка не ўлічвае і якія, такім чынам, не маюць доступу да медыкаментаў. Насцярожвае таксама павышэнне выпадкаў захворавання сярод дзяцей на 10%.

Страх быць выключаным з супольнасці часта з’яўляецца адной з прычын, чаму хворы звяртаецца за дапамогай занадта позна. “Нягледзячы на абавязацельствы ў галіне правоў чалавека, у многіх краінах не прадпрымаецца дастатковых мер для прадухілення дыскрымінацыі ў дачыненні да людзей з праказай”, - гаворыцца ў паведамленні Папскага таварыства.







All the contents on this site are copyrighted ©.