2012-01-26 16:13:53

Рыа-дэ Жанэйра: прэзентацыя лагатыпа будучых Сусветных дзён моладзі


1 лютага 2012 г. арганізацыйны камітэт ХХVIII Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць 23-28 ліпеня 2013 г. у бразільскім Рыа-дэ Жанэйра, прадставіць лагатып гэтых дзён, а таксама яго аўтара. Конкурс на лепшы лагатып быў абвешчаны 27 верасня 2011 г. Арганізацыйны камітэт атрымаў больш за 200 прац з усяго свету. “Іх аўтары паказалі не толькі сваю творчасць і тэхніку, але сілу веры і радасць прыналежнасці да каталіцкай моладзі”, - адзначаюць арганізаатары.

13 снежня мінулага года два найлепшых лагатыпы былі прадстаўлены для зацвярджэння ў Папскую раду па справах свецкіх. У выніку, ватыканская дыкастэрыя, пасля ўзгаднення з прадстаўнікамі мясцовага арганізацыйнага камітэту, абрала пераможцу.








All the contents on this site are copyrighted ©.