2012-01-26 14:42:50

Жэнева: сустрэча Рады епіскапатаў Еўропы і Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў


26 cтудзеня, на заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, у Жэневе пачалася сустрэча Сумеснага камітэта Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў і Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, праца якой працягнецца да 28 студзеня. Ініцыятарам правядзення форума стаў старшыня Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў, праваслаўны Мітрапаліт Францыі Эмануэль (Адамакіс). У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства: “Новыя выклікі для сведчання Цэркваў ў Еўропе”. Акрамя шматлікіх іерархаў і рэлігійных дзеячаў у форуме прымаюць удзел вядомыя еўрапейскія эксперты ў галіне дэмаграфічных, палітычных і эканамічных праблем, якія паразважаюць аб гэтых выкліках у культурным і духоўным кантэксце. Яны паспрабуюць знайсці тэалагічныя і практычныя адказы на існуючую сітуацыю ў святле свайго вопыту і кампетэнцый. Падчас форума будуць таксама абмяркоўвацца праблемы цыган, перспектывы развіцця дыялога з мусульманамі і актульны эканамічны і культурны крызіс.








All the contents on this site are copyrighted ©.