2012-01-26 15:24:21

Апостальская Сталіца ратыфікавала і далучылася да некалькіх міжнародных канвенцый


Апостальская Сталіца, якая дзейнічае таксама ад імя горада-дзяржавы Ватыкан, ратыфікавала Канвенцыю ААН “Аб барацьбе супраць нелегальнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў” ад 20 снежня 1988 г. Акрамя таго, Святы Пасад далучыўся да Міжнароднай канвенцыі “Аб барацьбе супраць фінансавання тэрарызма”, ад 9 снежня 1999 г. і Канвенцыі ААН “Аб барацьбе супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці”, ад 15 лістапада 2000 г. 25 студзеня ў сядзібе ААН у Нью-Ёрку арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, пастанныя назіральнік Апостальскай Сталіцы пры гэтай арганізацыі, прадставіў яе Генеральнаму Сакратару дакументы аб ратыфікацыі і далучэнні да Канвенцый.

“Праз гэты акт Святы Пасад жадае спрыяць гэтым Кавенцыям сваёй маральнай падтрымкай”, - адзначаецца ў апублікаваным сёння паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы. Адзначаецца таксама, што “Святы Пасад жадае прыкладаць намаганні для ўмацавання каштоўнасцяў салідарнасці, справядлівасці і міра паміж людзьмі і народамі, абараняць і ўмацоўваць першынства прававой дзяржавы і павагу да правоў чалавека”. “З гэтай мэтай Апостальская Сталіца падцвярджае, што прылады супрацоўніцтва ў судовай і пакаральнай сферах, прадугледжаныя дадзенымі Канвенцыямі, граюць важную ролю у рэалізацыі эфектаўнага клопату ў барацьбе супраць злачынстваў, якія ўяўляюць пагрозу для чалавечай годнасці і міра”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.