2012-01-25 12:43:25

“L’Osservatore Romano”: прагрэс у дыялогу паміж католікамі і пяцідзесятнікамі


RealAudioMP3 У сённяшняй “L’Osservatore Romano” супрацоўнік Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству Хуан Гомэс звяртае ўвагу на прагрэс у тэлагаічным дыялогу паміж католікамі і пяцідзесятнікамі паміма існуючых разыходжанняў. “Пяцідзесятнікі, у адрозненне ад католікаў, сцвярджаюць, што веруючы асабіста адчувае дзеянне Святога Духа толькі тады, калі яно падобна да апісанага ў Новым Запавеце”, - адзначае Хуан Гомэс. Дыялог паміж двума веравызнанямі пачаўся ў 1972 г. і праходзіў у шэсць этапаў. Падчас сустрэч былі абмеркаваны такія праблемы, як: канфесійная ідэнтычнасць у католікаў і пяцідзесятнікаў, пытанні эклезіялогіі, экуменізму і біблістыкі. Аўтар адзначае, што з самага пачатку супрацоўніцтва было акрэслена, як дыялог аб хрысціянскай духоўнасці. У 2011 г. пачалася першая фаза сустрэч на тэму харызматаў у Касцёле. Яе працягам стане сумесны форум у бягучым годзе.

У выданні адзначаецца, што базай для дыялогу па-ранейшаму застаюцца Евангелле і хрысціянская вера.








All the contents on this site are copyrighted ©.