2012-01-25 13:50:23

Святы Айцец здзейсніў прызначэнні ў двух ватыканскіх дыкастэрыях


Святы Айцец здзейсніў 25 студзеня шэраг прызначэнняў у двух ватыканскіх дыкастэрыях. Папа прызначыў падсакратаром Кангрэгацыі па справах Біскупаў кс. Удо Брайтбаха, які раней з’яўляўся кіраўніком аднаго з аддзелаў той жа кангрэгацыі. Бэнэдыкт XVI прызначыў таксама кансультантаў Кангрэгацыі Веравучэння. Імі сталі: а. Паоло Марцінэллі, капуцын, дэкан Францысканскага інстытута духоўнасці ў Папскім універсітэце “Antonianum” у Рыме, і кс. Маўрыцыо Гронкі, дацэнт тэалагічнага факультэта Папскага ўніверсітэта “Urbaniana” ў Рыме.







All the contents on this site are copyrighted ©.