2012-01-25 14:34:20

Польшча: сустрэча прадстаўнікоў рухаў “Pro-Life”


28 студзеня на Яснай Гары ў польскай Чэстахове пройдзе сустрэча прадстаўнікоў рухаў “Pro-Life” з 18 краін свету, у тым ліку і з Беларусі. Падчас мерапрыемства будзе асвечана копія іконы Маці Божай Чэнстахоўскай, якая здзейсніць пілігрымку “ад акіяна да акіяна”, пачынаючы ад Уладзівастока да Фацімы. Пазней яна будзе перададзена расійскаму праваслаўнаму руху “Pro-Life”. “Культ Марыі спалучае усіх паслядоўнікаў Хрыста, а справа абароны жыцця гэта наша прыярытэтная дзейнасць”, - сказала Эва Ковалеўска з руху “Human Life International”. Паводле апошніх ацэнак, кожны год праз аборты ў свеце забіваецца каля 50 млн. дзяцей, у шматлікіх краінах дазволена эўтаназія.








All the contents on this site are copyrighted ©.