2012-01-25 13:15:05

Папскі фатограф засмучаны банкроцтвам “Kodak”


Артура Мары, які на працягу дзесяцігоддзяў з’яўляўся папскім фатографам, пракаментаваў інфармацыю аб банкроцтве фірмы “Kodak”, сусветнага фотагіганта. Ён паведаміў, што ад моманту, калі “у 53 гады прыйшоў на службу Папе, заўсёды аддаваў перавагу “Kodak”. Паводле яго, гэта быў самы лепшы матэрыял. Банкроцтва фірмы стала наступствам прыходу лічбавай фатаграфіі. “Гэта, без сумневу, вялікі прагрэс. - адзначае Мары - Але, як фатограф, я павінен сказаць, што паэзія знікае, калі няма цёмнага пакою, дзе нараджаюцца фотаздымкі, якія вы стварылі сваімі рукамі”.

Артура Мары з’яўляецца аўтарам мільёнаў фатаграфій з Папам. Ён суправаджаў Яна Паўла II, праз амаль 27 гадоў, на працягу ўсяго яго пантыфікату. Знаходзіўся побач з Пантыфікам у больш чым 100 замежных падарожжах.

Мары кажа, што ў лічбавай фатаграфіі, дзе дастаткова націснуць кнопку выдалення, каб знішчыць фотаздымак, знікае ключавое слова “памяць”. Такім чынам, на яго думку, знікаюць адчувальнасць часу і ўнікальнасць момантаў нашага жыцця.

З развіццём і дэмакратызацыяй лічбавых тэхналогій амаль у кожнага ў наш час ёсць фотаапарат, які дакладна адлюстроўвае рэальнасць, кожны можа адчуваць сябе фатографам. Тым не менш, прафесія фатографа не памрэ, лічыць Артура Мары. Бо сапраўдны фатограф, на яго думку, гэта той, “чые галава і рукі дырыжыруюць фотакамерай, не наадварот”. “Гэта быў бы канец, калі б націск на кнопку зрабіў усіх фатографамі. Фатаграфія – гэта не проста праца, гэта мастацтва”, - заключыў былы паскі фатограф.







All the contents on this site are copyrighted ©.