2012-01-25 11:58:14

Мексіканскі іерарх: краіна гатова прыняць Папу


RealAudioMP3 Пастыр Леонскай архідыяцэзіі ў Мексіцы Хосэ Марцін Рабага, старшыня біскупскай канферэнцыі Мексікі, апублікаваў спецыяльнае пасланне аб падрыхтоўцы да візіту Папы ў сакавіку 2012 г. Іерарх піша, што падзея стане самай значнай з моманту пачатку евангелізацыі Амерыкі. Арцыбіскуп паведамляе, што для больш грунтоўнай падрыхтоўкі былі выдадзены катэхетычныя і малітоўныя матэрыялы, створана спецыяльная інтэрнэт-старонка.

Арцыбіскуп Леонскі тлумачыць арганізацыйныя пытанні, якія датычаць атрымання білетаў на папскія цырымоніі, стварэння валанцёрскіх груп, у якія павінны ўвайсці 25 000 чалавек. Арцыбіскуп Рабага запрашае ўсіх вернікаў краіны спалучыцца ў малітве ў інтэнцыі плённага візіту Бэнэдыкта XVI у Мексіку і на Кубу.








All the contents on this site are copyrighted ©.