Армянская Царква падзякавала Францыі за крыміналізацыю адмаўлення генацыду
Армянская Апостальская Царква выказала падзяку Францыі за крыміналізацыю адмаўлення
генацыду, прызнанага французскім заканадаўствам, у тым ліку генацыду армян. Адпаведны
закон быў прыняты сенатам Францыі 23 студзеня. Згодна з дакументам, пасля яго ратыфікацыі
прэзідэнтам Нікаля Сарказі, прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі
тэрмінам да аднаго года і штрафа ў 45 тыс. еўра для тых, хто адмаўляе генацыд армян.
Дакумент тычыцца таксама Халакоста, масавага знішчэнне яўрэяў у Германіі падчас Другой
сусветнай вайны.
Сваю падзяку Французскай Рэспубліцы накіравалі таксама Прэзідэнт
Арменіі і Міністр замежных спраў краіны. Адразу ж пасля вынікаў галасавання, апоўначы
па парыжскім часе, перад будынкам сената Францыі прайшла дэманстрацыя французскіх
армян, якія выказалі падзяку сенатарам за прыняцце закона.