2012-01-24 15:20:35

Сусветная Рада Цэркваў: рэлігійныя супольнасці – больш увагі хворым


RealAudioMP3 У Жэневе прайшла сустрэча Сусветнай Рады Цэркваў на тэму “Бяспечныя асяроддзі – ператварыць супольнасць веры”. Удзельнікі прапанавалі зняць табу з абмеркавання некаторых хвароб. На іх думку, у хрысціянскім асяроддзі неабходна ствараць клімат даверу да людзей з псіхічнымі хваробамі, хворымі на рак. Атмасфера даверу павінна існаваць у сям’ях, парафіях, грамадскай супольнасці. Хрысціяне павінны быць адкрытымі і шчырымі ва ўспрыняцці самой хваробы. На думку ўдзельнікаў форуму, гэта можа падрыхтаваць глебу для пазітыўных пераўтварэнняў у хрысціянскіх супольнасцях.

Асаблівая ўвага на пасяджэнні была ўдзелена сексуальнаму насіллю ў сям’і. Цэрквы павінны быць месцам, дзе тыя, чые правы былі парушаны, знайшлі падтрымку, з якой маглі б пачацца перамены да лепшага, падкрэслілі ўдзельнікі сустрэчы.

Наступная, 10 Асамблея Сусветнай Рады Цэркваў адбудзецца ў 2013 г. у паўднёвакарэйскім Бусане на тэму: “Бог жыцця, вядзі нас да справядлівасці і міру!”.








All the contents on this site are copyrighted ©.