2012-01-24 15:45:03

Кардынал Баньяско: італьянскія партыі няздольныя да рэформы


Старшыня італьянскай біскупскай канферэнцыі кардынал Анджэло Баньяско абвінаваціў палітычныя партый краіны ў няздольнасці правядзення тэрміновых рэформ. Партыі зацягвалі рэформы да таго часу, пакуль, нарэшце, Італія не апынулася ў надзвычайным становішчы, заявіў іерарх 23 студзеня вечарам у сваім выступленні на адкрыцці пасяджэння Пастаяннай рады Канферэнцыі Біскупаў.

Італьянскі палітычны клас не змог адкрыта гаварыць са сваімі ўласнымі грамадзянамі аб эканамічнай сітуацыі ў краіне, падкрэсліў кардынал. З’явіўся новы ўрад, які ўзначаліла асоба, якая знаходзіцца за межамі ўнутрыпартыйнай палітыкі. Аднак існаванне новага ўраду на чале з прэм’ер-міністрам Марыё Монці, не вызваляе партыі ад іх палітычнай адказнасці. Яны павінны садзейнічаць рэфармаванню і не ўпадаць у ролю гледача, падкрэсліў арцыбіскуп Генуі.







All the contents on this site are copyrighted ©.