2012-01-24 12:51:37

Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі (поўны тэкст)


24 студзеня, у свята св. Францыішка Сальскага, нябеснага апекуна каталіцкіх СМІ і Сусветны дзень сацыльянай камунікацыі Бэнэдыкт XVI скіраваў спецыяльнае пасланне на тэму “Маўчанне і Слова: шлях да евангелізацыі”. Папа адзначыў, што “маўчанне з’яўляецца інтэгральнай часткай камунікацыі неабходнай для таго, каб словы напаўняліся зместам”. Святы Айцец падкрэсліў, што маўчанне дае магчымасць убачыць адносіны паміж падзеямі, якія, на першы погляд здаюцца, нязлучаннымі паміж сабой, ацаніць і аналізаваць пасланні; дазваляе дзяліцца ўзважанымі і дарэчнымі меркаваннямі і такім чынам спрыяе добраму ўзаемнаму знаёмству. “Вучыцца камунікацыі азначае вучыцца слухаць, разважаць, перш чым казаць, і гэта асабліва важна для тых, хто займаецца евангелізацыяй”, - сказаў Папа. Прапануем вашай увазе поўны тэкст паслання Бэнэдыкта XVI.

“Дарагія браты і сёстры,
З нагоды Сусветнага дня сацыяльнай камунікацыі, я хачу падзяліцца з вамі некаторымі разважаннямі аб адным з аспектаў чалавечай камунікацыі, аб якім часта забываюцца, негледзячы на тое, што ён з’яўляецца важным і да яго неабходна звярнуцца сёння. Гаворка ідзе аб адносінах паміж маўчаннем і словам: двума элементамі камунікацыі, якія павінны быць ураўнаважанымі, пераемнымі і інтэграванымі, каб спрыяць сапраўднаму дыялогу і глыбокай блізасці паміж людзьмі. Калі слова ці маўчанне ўзаемавыключаюцца, камунікацыя пагаршаецца ці правакуе непаразуменні, або нават, стварае халодную атмасферу; аднак, калі яны ўзаемадапаўняюцца, камунікацыя набывае каштоўнасць і значэнне.

Маўчанне – гэта інтэгральная частка камунікацыі і без яго словы не могуць напаўняцца зместам. У маўчанні мы слухаем і лепш пазнаём саміх сабе, нараджаюцца і паглыбляюцца нашы думкі, мы разумеем з большай яснасцю тое, што хочам сказаць і тое, чаго чакаем ад іншых, задумваемся, як выразіць сябе. Маўчанне дазваляе іншаму чалавеку размаўляць, выказваць свае думкі, а нам не застацца прывязанымі толькі да ўласных слваў і ідэй. Такім чынам адкрываецца прастора для ўзаемнага слухання і становяцца магчымымі больш поўныя чалавечыя адносіны. У маўчанні, напрыклад, лепш разумеюцца найбольш сапраўдныя моманты камунікацыі паміж тымі, хто любіць адзін аднаго: жэсты, выразы твару, цела, знакі, якія гавораць аб асобе чалавека. У маўчанні перадаюцца радасць, турботы, боль, якія менавіта ў ім набываюць асабліва моцную форму выражэння. Маўчанне, спрыяе большым патрабаванням для камунікацыі: яно заклікае да адчувальнасці і здольнасці слухаць, якія часта з’яўляюцца вымярэннем і прыродай сувязяў. Там, дзе пасланні і інфармацыя змястоўныя, маўчанне становіцца неабходным для таго, каб адрозніваць тое, што важна, ад таго, бескарыснае ці павярхоўнае. Глыбокае разважанне дапамагае нам убачыць адносіны паміж падзеямі, якія, на першы погляд здаюцца, незлучаннымі паміж сабой, ацаніць і аналізаваць пасланні; дазваляе дзяліцца ўзважаннымі і дарэчнымі меркаваннямі і такім чынам спрыяе добраму ўзаемнаму знаёмству. Таму неабходна ствараць спрыяльныя ўмовы, амаль, пэўнага тыпу “экасістэму”, якая будзе ўраўнаважваць маўчанне, слова, вобразы і гукі.

Значная частка сённяшняй дынамікі камунікацыі скіравана на пошук адказаў. Пошукавыя сістэмы і сацыяльныя сеткі з’яўляюцца адпраўнай кропкай камунікацыі для многіх людзей, якія шукаюць парадаў, прапаноў, інфармацыі, адказаў на пытанні. У наш час, інтэрнэт, усё больш становіцца месцам пытанняў і адказаў; нават, часта, на сучаснага чалавек звальваюцца шматлікія адказы на пытанні, якіх ён не рабіў і на патрэбы, якія яму непатрэбныя. Маўчанне з’яўляецца каштоўным для таго, каб спрыяць неабходнай разважлівасці сярод шматлікіх прапаноў і адказаў, менавіта для таго, каб засяродзіцца да пытаннях па-сапраўднаму важных. У складаным свеце камунікацыі, які заўсёды змяняецца, узрастае ўвага да самых важным пытанняў звязаных з чалавечым існаваннем: Хто я? Што магу ведаць? Што павінен рабіць? На што магу спадзявацца? Важна прыняць людзей, што задаюць такія пытанні, даючы магчымасць для глыбокага дыялога, які будзе характарызавацца словамі, абменам, а таксама запрашэннем да разважання і маўчання, якое, часам можа быць больш красамоўным чым хуткі адказ і дазволіць таму, хто пытаецца, дасягнуць уласнай глыбіні, адкрыцца на шлях адказу, які Бог запісаў у сэрцы чалавека.

Гэты бесперапынны паток пытанняў паказвае вялікае жаданне чалавека шукаць праўду, вялікую ці маленькую, якая дасць сэнс і надзею існаванню. Чалавек не можа задаволіцца простым і талерантным абменам скептычнымі меркаваннямі аб жыцці: усе мы з’яўляемся тымі, хто шукае праўды і дзелімся гэтай глыбокай тугой, асабліва ў наш час, калі “людзі, які дзеляцца інфармацыяй, дзеляцца самімі сабой, сваім бачаннем свету, надзеямі і ідэаламі” (Пасланне на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі, 2011 г.)

Неабходна памятаць, што існуюць розныя формы сайтаў, прылажэнняў, сацыяльных сетак, якія дапамагаюць сучаснаму чалавеку разважаць і задаваць сапраўдныя пытанні, а таксама знаходзіць прастору для маўчання, нагоду для малітвы, медытацыі ці дзялення Божым Словам. У кароткіх пасланнях, часта не больш доўгіх за біблійны сказ, могуць выражацца глыбокія думкі, які даюць магчымасць працаваць над сваім унутраным жыццём. Не здзіўляе тое, што у розных рэлігійных традыцыях, адзінота і маўчанне з’яўляюцца прывілеяванымі прасторамі для таго, каб дапамагчы людзям знайсці саміх сябе, а таксама тую Праўду, якая дае сэнс кожнай рэчы. Бог, які адкрыўся ў Бібліі, прамаўляе да нас таксама без словаў: “Як паказвае крыж Хрыста, Бог прамаўляе таксама праз маўчанне. Маўчанне Бога, адчуванне аддалення Усемагутнага і Айца становіцца вырашальным этапам зямнога шляху Божага Сына, уцелаўлёнага Слова. (...) Маўчанне Бога – працяг Яго папярэдніх слоў. У гэтыя змрочныя хвіліны прамаўляе Ён у таямніцы свайго маўчання. (Апостальская постсінадальная адгартацыя “Verbum Domini”, 30 студзеня 2010, 21). У маўчанні крыжа красамоўна прамаўляе любоў Бога, якая выявілася аж да найвышэйшага дару. Пасля смерці Хрыста, зямля засталася ў маўчанні і ў Вялікую Суботу, калі “Валадар спіць, а Бог, які стаў чалавекам абуджае тых, хто спаў на працягу стагодзяў”, зноў гучыць голас Бога, поўны любові да чалавецтва.

Калі Бог прамаўляе да чалавека праз маўчанне, таксама і чалавек адкрывае для сябе маўчанне, як магчымасць размаўляць з Богам і Богам. “Мы маем патрэбу ў маўчанні, якое стане сузіраннем, якое дазволіць увайсці ў маўчанне Бога і такім чынам дасягнуць таго месца, дзе нараджаецца Слова, збаўчае Слова” (Гамілія падчас св. Імшы з членамі Міжнароднай тэалагічнай камісіі, 6 кастрычніка 2006). Гаворачы аб велічы Бога, наша мова заўсёды будзе недасканалай і такім чынам адкрываецца прастора для маўклівага сузірання. Ад гэтага сузірання нараджаецца, з усёй сілай, унутраная патрэба ў місійнай дзейнасці, патрэба “перадаваць тое, што бачылі і чулі”, каб усе былі ў адзінстве з Богам (пар. 1Ян 1,3). Маўклівае сузіранне дазваляе нам дасягнуць крыніцы Любові, якая вядзе нас да нашага бліжняга, чуць яго боль і падараваць яму святло Хрыста, Яго Пасланне жыцця, дар поўнай любові, якая збаўляе.

У маўклівым сузіранні яшчэ больш выяўляецца гэта Божае слова дзякуючы якому быў створаны свет, і якое змяшчае у сабе Божы план збаўлення, што Бог рэалізуе праз словы і жэсты на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Як нагадвае ІІ Ватыканскі Сабор, Божае Адкрыццё рэалізуецца “ў справах і словах, знітаваных цеснай унутранай сувяззю так, што справы, учыненыя Богам у гісторыі збаўлення, паказваюць і ўмацоўваюць вучэнне і справы, абазначаныя словамі, а словы ў сваю чаргу абвяшчаюць справы і асвятляюць таямніцу, заключаную ў іх” (“Dei Verbum”, 2). Гэты Божы план збаўлення знаходзіць сваю кульмінацыю ў Езусе з Назарэта, пасярэдніку і поўні Аб’яўлення. Ён даў нам пазнаць сапраўднае аблічча Бога Айца і сваім крыжам і ўваскрасеннем даў нам прайсці з рабства граху і смерці да свабоды дзяцей Божых. Фундаментальнае пытанне аб сэнсе чалавека знаходзіць у Таямніцы Хрыста адказ здольны даць чалавечаму сэрцу супакой і насычанасць. З гэтай Таямніцы нараджаецца місія Касцёла, і гэта Таямніца натхняе хрысціян быць прапаведнікамі надзеі і збаўлення, сведкамі любові, якая спрыяе чалавечай годнасці і будуе справядлівасць і згоду.

Слова і маўчанне. Вучыцца камунікацыі азначае вучыцца слухаць, разважаць, перш чым казаць, і гэта асабліва важна для тых, хто займаецца евангелізацыяй: маўчанне і слова, гэта два сутнасна важных элемента камунікатыўнай дзейнасці Касцёла, для абвяшчэння Хрыста сучаснаму свету. Да Марыі, маўчанне якой, “слухае і дае заквітнець Слову” (Малітва моладзі ў Ларэта, 1-2 верасня 2007 г.), давяраю ўсю справу евангелізацыі, якую Касцёл здзейсняе праз сродкі сацыяльнай камунікацыі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.