2012-01-23 14:24:53

Пасол Кубы: Апостальская Сталіца заўсёды была салідарнай з кубінскім народам


“Хрысціянскае навучанне з’яўляецца важная частка кубінскай культуры і спосаба мыслення”, - сказаў у інтэрв’ю нашаму радыё пасол Кубы пры Апостальскай Сталіцы Эдуардо Дэлгадо. Дыпламат адзначыў, што адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Кубай заўсёды былі добрымі і працягваюцца бесперапынна ўжо на працягу 76 гадоў. “На міжнароднай арэне, Апостальская Сталіца заўсёды выступала супраць нападаў на Кубу, якія працягваліся на працягу многіх гадоў і перашкаджалі нашаму народу будаваць сваю будучыню”, - сказаў пасол. Ён падкрэсліў, што з боку Святога Пасада, у цяжкія моманты, напрыклад звязаныя з наступствамі прыродных катаклізмаў, заўсёды адчувалася блізасць і салідарнасць з кубінскім народам, як духоўная так і матэрыяльная.

“Кубінскі народ, на мой погляд, чакае магчымасці ўбачыць Папу, і гэта ўжо важна: ён жадае быць блізка з ім, слухаць яго, прыняць яго пасланне. Яго словы пазітыўна ўплываюць на людзей і развіццё грамадстваў, і так будзе таксама падчас гэтага візіта”, - сказаў дыпламат.

Эдуардо Дэлгадо адзначыў, што ў памяці кубінцаў яшчэ прысутны візіт Яна Паўла ІІ, які адбыўся ў 1998 г., і чакае, што таксама візіт Бэнэдыкта XVI будзе добрым і застаннецца ў сэрцах жыхароў вострава. Пасол расказаў, што візіт Святога Айца супадае з заканчэннем нацыянальнай пілігрымкі фігуры Панны Марыі дэль Кобрэ, якая наведала не толькі касцёлы, але таксама шматлікія школы, культурныя і мастацкія цэнтры, турмы. “Гэта пілігрымка стварыла асаблівую атмасферу, якая пераменіцца ў вялікія чаканні ад прысутнасці Папы”, - сказаў пасол Кубы пры Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.