Кардынал Пуліч заклапочаны распаўсюджваннем вахабізма ў Босніі і Герцагавіне
Арцыбіскуп Сараеўскі кардынал Вінко Пуліч адзначыў, што ў Босніі і Герцагавіне распаўсюджваецца
ісламскі радыкалізм, з якім улады краіны не змагаюцца. Іерарх падкрэсліў, што працэсам
ісламізацыі грамадства спрыяюць радыкалісты з краін Блізкага Усходу. Аркамя, таго
арцыбіскуп Сараўскі падкрэсліў, што “ў Босніі і Герцагавіне ўжо існуе ад 3 да 5 тыс.
прыхільнікаў вахабізма, якія імкнуцца ўмацаваць свой ўплыў на грамадства”. “Ніхто,
ва ўрадзе не мае адвагі перашкодзіць гэтым працэсам”, - сказаў іерарх.
Кардынал
звярнуў увагу на тое, што католікі ў Сараева сустракаюцца з цяжкасцямі звязанымі з
атрыманнем дазволаў на будаванне касцёлаў. “Касцёльная маёмасць, якая была канфіскавана
яшчэ камуністычнымі ўладамі, да гэтага часу не вернута, у той час, як была вернута,
большая частка маёмасці мусульман”, - расказаў арцыбіскуп Сараеўскі. Акрамя таго,
іерарх адзначыў, што на працягу апошніх гадоў толькі ў сталіцы краіны было пабудавана
каля 70 мячэцяў.Кардынал Пуліч, лічыць, што католікі знаходзяцца ў няраўнай сітуацыі
адносна мусульман у сферы працы і адукацыі.
“Нягледзячы на праблемы Каталіцкі
Касцёл спрабуе ўстанавіць больш блізкае супрацоўніцтва з рознымі этнічнымі і рэлігійнымі
групамі. Мы з’яўляемся меншасцю, але ў той жа час, канструктыўнай сілай, якая імкнецца
ўнесці свой ўклад у паспяховае будаўніцтва грамадства”, - сказаў кардынал Пуліч.
У
Босніі і Герцагавіне мусульмане складаюць каля 40% насельніцтва краіны, сербскія праваслаўныя
31% , а католікі каля 10%. З 820 тыс. католікаў, якія жылі ў краіне да вайны 1992-1995
г. засталіся толькі 460 тыс., і іх эміграцыя працягваецца зараз.