2012-01-23 12:48:45

Жэнева: экуменічная дыскусія аб сацыяльных праблемах Еўропы


26-28 студзеня у Жэневе пройдзе сустрэча Сумеснага камітэта Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў і Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства будзе тэма “Новыя выклікі для сведчання Цэркваў ў Еўропе”. Акрамя шматлікіх іерархаў і рэлігійных дзеячаў у форуме прымуць удзел вядомыя еўрапейскія эксперты ў галіне дэмаграфічных, палітычных і эканамічных праблем, якія паразважаюць аб гэтых выкліках у культурным і духоўным кантэксце. Яны паспрабуюць знайсці тэалагічныя і практычныя адказы на існуючую сітуацыю ў святле свайго вопыта і кампетэнцый. Падчас форума будуць таксама абмяркоўвацца праблемы цыган і перспектывы развіцця дыялога з мусульманамі.

27 студзеня ўдзельнікі мерапрыемства сустрэнуцца ў арцыбіскупам Сільвано Тамазі, пастанным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе.

Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў была заснавана ў 1959 г. і на сённяшні дзень аб’ядноўвае 120 рэлігійных супольнасцяў розных хрысціянскіх канфесій і напрамкаў. Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы — міжнародны, еўрапейскі орган, які рэалізуе душпастырскія праграмы Касцёла разам з Апостальскай Сталіцай. Яна была створана ў 1971 г. Старшынёй Рады з’яўляецца арцыбіскуп Эстэргом-Будапешскі кардынал Пэтэр Эрдо.








All the contents on this site are copyrighted ©.