Біскупы ЗША: новыя законы ў сферы медыцыны парушаюць свабоду сумлення
Адміністрацыя Прэзідэнта ЗША Барака Абамы прыняла рашэнне, паводле якога, пачынаючы
з 2013 г. усе медыцынскія ўстановы краіны, уключаючы каталіцкія, павінны прадастаўляць
кантрацэпцівы і абартыўныя прэпараты па патрабаванні кліента. “Парушэннем свабоды
сумлення і веравызнання”, назвалі такое рашэнне члены Канферэнцыі Біскупаў ЗША. “Прэзідэнт
кажа нам аб тым, што мы маем год на тое, каб знайсці шлях, якім мы будзем ісці супраць
уласнага сумлення”, - сказаў арцыбіскуп Нью-Ёркскі Цімаці Долан. Іерарх адзначыў,
што “прымушаць амерыканцаў ісці супраць сумлення, ці парушаць медыцынскае заканадаўства
– гэта немаральна”. “Нельга прымушаць амерыканцаў дзейнічаць так, нібыта цяжарнасць
гэта хвароба, ад якой трэба пазбавіцца любым чынам”, - сказаў арцыбіскуп.
Іерарх
расказаў, што федэральныя ўлады краіны, ужо прымушаюць асобных людзей і арганізацыі
набываць прэпараты, насуперак іх сумлення. “Трэба нагадаць лідэрам абраным у Кангрэс,
што тэрмінова неабходна аднавіць рэлігійную свабоду і свабоду сумлення”, - сказаў
арцыбіскуп Долан.