2012-01-23 11:35:25

Амерыканскі іерарх: кожны дасць справаздачу з даверанай яму свабоды


22 студзеня ў Джорджтаўнскім універсітэце ў ЗША прайшла ХІІІ канферэнцыя памяці кардынала О’Конара, прысвечаная праблемам звязаным з абаронай жыцця. У цэнтры ўвагі шматлікіх экспертаў, навукоўцаў, каталіцкіх актывістаў, а таксама іерархаў Касцёла была высокая колькасць забойстваў ненароджаных дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Паводле статыстычных дадзеных у ЗША забіваецца 80% ненароджаных дзяцей з сіндромам Даўна, які выяўляецца дзякуючы прынатарыяльнай дыягностыцы. На форуме з дакладам выступіў арцыбіскуп Філадэльфійскі Чарльз Чапут, які падкрэсліў, што нажаль, з боку медыцынскіх работнікаў расце тэндэнцыя падкрэслівання цяжкасцяў звязаных з наяўнасцю ў дзіцяці сіндрома Даўна.

“Бацькі і ўрачы павінны быць рэалістамі адносна цяжкасцяў, якія нясе з сабой клопат аб дзіцяці з асаблівасцямі развіцця. Гэтыя цяжкасці ўключаюць у сябе таксама пэўную ступень пакутаў. Аднак, яны павінны таксама бацыць патэнцыял і прыгажосць такіх дзяцей, а таксама памятаць, што не адзін чалавек не з’яўляецца дасканалым”, - сказаў Арцыбіскуп Чапут. Іерарх адзначыў, што “прымаючы такое дзіця, бацькі робяць выбар паміж любоўю і нелюбоўю, адвагай і баязлівасцю, даверам і страхам”. “Гэты выбар неабходна прымаць як на індывідуальным узроўні, так і на грамадскім”, - сказаў арцыбіскуп і падкрэсліў, што кожны чалавек “павінен будзе даць справаздачу з таго, якім чынам ён выкарыстаў сваю свабоду”.

Амерыканскі іерарх адзначыў, што без фундамента веры і маральных каштоўнасцяў Амерыка становіцца “чужой і варожай” яе першапачатковым ідэалам. Гэта пагроза, на думку арцыбіскупа Чапута, яскрава выяўляецца ў адносінах да бедных, хворых і людзей з асаблівасцямі развіцця. Іерарх высока ацаніў працу людзей і арганізацый, якія займаюцца спрыяннем абароне жыцця і кажуць аб тым, што людзі з асаблівасцямі развіцця “вучаць нас большай бескарыснай любові”.








All the contents on this site are copyrighted ©.