2012-01-22 14:06:42

Індыя: 125-годдзе Калькуцувй архідыяцэзіі


Арцыбіскуп Калькуцкі Лукас Сікар расказаў для агенцтва “AsiaNews”, што яго архідыяцэзія атрымала сусветнае сведчанне міласэрнасці дзякуючы Маці Тэрэзы. “Яна сабрала тут людзей з розных сацыяльных слаёй: магутных і слабых, багатых і бедных, прамыслоўцаў і бяздомных”, - сказаў іерарх. Да юбілею ў архідыяцэзіі адрыты шпіталь на 70 ложкаў для асабліва цяжка хворых: на праказу, туберкулёз і СНІД.

Арцыбіскуп падкрэсліў, што гэта дзякуючы Божаму Провіду Маці Тэрэза прыбыла ў гэты рэгіён Індыі, каб заснаваць Ордэн Місіянерак міласэрнасці і паказаць свету абліча сапраўднай галечы. “Дух Маці Тэрэзы абараніў годнасць самых бедных, хворых і фізічных інвалідаў, пакінутых і забытых людзей”, - сказаў арцыбіскуп Сікар.

Ён падкрэсліў, што Заходні свет, негледзячы на свае матэрыяльныя багацці мае духоўны голад. “Пра гэта сведчаць шматлікія валанйёры, якія прыбываюць у архідыяцэзію з розных куткоў свету і праз сваю адданасць і служэнне прывяртаюць сэнс жыцця тым, што яго страціў”, - сказаў арцыбіскуп.

Калькуцкая архідыяцэзія была заснавана ў 1887 г. Сёння ў яе ўваходзіць 7 дыяцэзій, у якіх працуе 224 святары і законнікі, 125 братоў і 950 законніц.








All the contents on this site are copyrighted ©.