2012-01-22 13:57:11

Рым: выстава прысвечаная ІІ Ватыканскаму Сабору


RealAudioMP3 25 студзеня 2012 г. у рымскай базыліцы св. Паўла за мурамі адкрыецца выстава прысвечана 50-годдзю адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабора. На выставе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з яго дакументамі і фатаграфіямі, са шматлікімі экспанатамі, якія прысвечаны гэтаму Сабору, а таксама пачуць жывы голас Папы Яна ХХІІІ, які 11 кастрычніка 1962 г. адкрываў ў Базыліцы св. Пятра працы гэтага Сабора. Выстава будзе працягвацца да 24 снежня 2013 г., калі закончыцца Год веры, які абвясціў Бэнэдыкт ХVI, каб нагадаць ўсім вернікам аб багацці плёнаў, які прынёс гэты гістрычны Сабор для паўсюднага Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.