2012-01-22 13:20:43

Бэнэдыкт ХVI перад “Анёл Панскі” нагадаў аб садзейнічанні на карысць адзінства хрысціян


22 студзеня перад малітвай “Анёл Панскі” Бэнэдыкт ХVI сказаў да вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра ў Рыме, што сілы веры ў Езуса Хрыста, падтрымлівае хрысціян ў пошуку поўнага адзінства паміж імі. Папа нагадаў, што тэмы да сёлетных разважанняў падрыхтавалі вернікі з Польшчы.. “Дарагія браты і сёстры, - сказаў Папа.- Сённяшняя нядзеля прыпадае на сярэдзіну Тыдня малітваў за адзінства хрысціян, які адзначаецца з 18 па 25 студзеня. Сардэчна запрашаю ўсіх аб’яднацца ў малітве, якую Езус скіраваў да Нябеснага Айца на пярэдадні сваіх мукаў: “Каб усе былі адно, каб паверыў свет” (Ян. 17,21). У гэтым годзе асабліва нашы разважанні падчас Тыдня Малітваў за адзінства спасылаюцца да ўрыўка з Першага ліста святога апостала Паўла да Карынцыянаў, з якога ўзяты дэвіз: “Усе будзем пераменены перамогай Езуса Хрыста” ( 1 Кар. 15,51-58). Мы пакліканы да разважанняў над перамогай Хрыста над грахом і смерцю, значыць Яго ўваскрасення, як падзеі, якая перамяніла карэнным чынам тых, хто вераць у Яго і адкрывае ім уваход да нятленнага і несмяротнага жыцця. Прызнанне і прыняцце пераменьваючай сілы веры ў Езуса Хрыста, падтрымлівае хрысціян таксама ў пошуку поўнага адзінства паміж імі.

Сёлеты тэмы для разважанняў падчас Тыдня малітваў за адзінства хрысціян былі падрыхтаваны групай польскіх вернікаў. Польшча мае сапраўды доўгую гісторыю мужных змаганняў супраць розных нягодаў і неаднаразова давала вялікую мужнасць, якая брала натхненне з веры. Па гэтай прычыне дэвіз Тыдня малітваў тычацца асаблівым чынам гісторыі Польшчы. На працягу стагоддзяў хрысціяне ў Польшчы спантанна зразумелі духоўнае вымярэнне свайго жадання свабоды і зразумелі, што сапраўдная перамога можа надысці толькі тады, калі яе будзе суправаджаць глыбокае ўнутранае перамяненне. Яны нам нагадваюць тое, што нашае імкненне да адзінства можа быць ведзена рэальным шляхам толькі тады, калі перамена наступіць ў нас самых, калі адкрыемся на Бога, калі дазволім ператварыць сябе на вобраз Хрыста, калі ўваходзім у новае жыццё ў Хрысце, які з’яўляецца сапраўднай перамогай. Бачнае адзінства ўсіх хрысціян гэта заўсёды дзейнасць, якая зыходзіць з неба, ад Бога, дзейнасць, якая патрабуе пакорнасці, каб прызнаць сваю слабасць і прыняць дар. Але, як часта гаварыў бл. Ян Павел ІІ, кожны дар становіцца таксама спрыяннем чамусці. Адзінства, якое прыходзіць ад Бога патрабуе нашага штодзённага адказу на тое, каб мы адкрываліся адзін аднаму ў любові.

На працягу многіх дзесяцігоддзяў Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян з’яўляецца цэнтральным пунктам у экуменічнай дзейнасці Касцёла. Час, які мы ахвяроўваем малітве за поўнае адзінства вучняў Хрыста дазваляе нам больш глыбока зразумець тое, як мы будзем перамены перамогай Хрыста, Яго сілай ўваскрасення. У наступную сераду, як гэта прынята, мы завершым Тыдзень малітваў ўрачыстымі Нешпарамі, падчас літургічнага святкавання Навернення св. апостала Паўла, у базыліцы Святога Паўла за Мурамі, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі іншых Касцёлаў і хрысціянскіх супольнасцяў.. Я спадзяюся, што многія з вас прыбудуць на гэтую літургічную сустрэчу, каб зноў разам памаліцца да Пана, крыніцы адзінства. Даверым яе цяпер, з дзіцячым даверам, заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла”.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец нагадаў, што ў гэтыя дні шматлікія краіны Далёкага Усходу з радасцю адзначаюць лунны Новы год. “У цяперашняй сітуацыі сусветнага эканамічна-сацыяльнага крызісу жадаю ўсім гэтым народам, каб новы год стаў канкрэтным знакам справядлівасці і міру, каб прынёс палёгку тым, што церпяць і каб асабліва маладыя людзі, са сваім энтузіязмам і ідэямі змаглі даць новую надзею для свету”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.